📣 Лукашенко поздравил участников и гостей Дня белорусской письменности.
📣 Лукашенко поздравил участников и гостей Дня белорусской письменности. «Паважаныя сябры! ✍🏻 Шчыра віншую вас з Днём беларускага пісьменства - традыцыйным восеньскім святам самабытнай нацыянальнай культуры і яе багатай духоўнай спадчыны. 📑 Такія сустрэчы майстроў, друкароў і аматараў мастацкага слова з'яўляюцца нязменнай крыніцай мудрасці продкаў, жывога дыялогу паміж людзьмі і сродкам фарміравання ў грамадстве агульначалавечых каштоўнасцей. Сёлета гасцей прымае паэтычная Касцюкоўшчына - край шумлівых бароў і старажытных храмаў, радзіма выбітных беларускіх класікаў Аркадзя Куляшова і Iвана Чыгрынава. 📚 Упэўнены, што менавіта на гэтай зямлі кожны зможа дакрануцца да сапраўдных літаратурных скарбаў нашага народа, пачуць гучанне роднай мовы, адкрыць для сябе новыя імёны і творы сучасных беларускіх ізамежных аўтараў. 🤝 Жадаю ўсім моцнага здароўя, цікавых сустрэч, невычэрпнага творчага натхнення і дабрабыту».