💐Лукашенко поздравил работников культуры с профессиональным праздником
💐Лукашенко поздравил работников культуры с профессиональным праздником «Паважаныя сябры! Сардэчна віншую вас з прафесійным святам. Айчынная культура — шматвяковы летапіс беларускага народа, у якім знайшлі адлюстраванне яго багатая гісторыя, мудрасць продкаў, народныя традыцыi, дасягненні і лепшыя рысы нацыянальнага характару. Асаблівая заслуга ў прымнаженні гэтага духоўнага скарбу належыць вам, таленавітым і неабыякавым людзям, якія прысвяцілі сябе служэнню мастацтву. Дзякуючы вашым прафесіяналізму, майстэрству і шчырай любові да абранай справы беражліва захоўваецца спрадвечная спадчына, нараджаюцца значныя ініцыятывы і праекты, адкрываюцца новыя імёны на творчым небасхіле. Упэўнены, што і надалей ваша стваральная дзейнасць будзе спрыяць узбагачэнню беларускай культуры і паспяховаму развіццю краiны. Жадаю вам невычэрпнага натхнення, шчасця і дабрабыту. Аляксандр Лукашэнка, 11 кастрычніка 2026 года».