⚡️З фонду Прэзідэнта выдзелена — 11 июня 2026 г. в 14:47:42.742
⚡️З фонду Прэзідэнта выдзелена больш за 3,6 млн рублёў на рэстаўрацыю храмаў у Жыровічах і Будславе Рэстаўрацыя іканастаса Успенскага сабора ў Жыровічах пры падтрымцы сродкаў фонду Прэзідэнта Беларусі пачата ў 2025 годзе. Да гэтага часу цалкам адрэстаўраваная верхняя секцыя іканастаса 1670 года. У 2026 годзе каля 3,4 млн рублёў будзе пералічана на працяг рэстаўрацыйных мерапрыемстваў на астатніх элементах іканастаса. Мінска-Магілёўскай архіепархіі Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі з фонду Прэзідэнта будзе выдзелена больш за 260 тыс. рублёў на правядзенне першачарговых работ у касцёле Успення Прасвятой Дзевы Марыі ў Будславе, уключаючы распрацоўку дакументацыі па ўзмацненні падмуркаў, сцен, скляпенняў і папружных арак. Рэалізацыя праектаў зробіць значны ўклад у прымнажэнне і захаванне гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі.

