➡️У каледжах Беларусі пачынаецца — 16 июня 2026 г. в 07:36:40.938
➡️У каледжах Беларусі пачынаецца прыём дакументаў у тых, хто паступае на ўзровень прафтэхадукацыі Прадоўжыцца прыём па 23 жніўня. На ўзровень прафесійна-тэхнічнай адукацыі каледжы плануюць прыняць у гэтым годзе каля 29 тыс. чалавек на бюджэт, з іх у дзённай форме атрымання адукацыі — каля 28,1 тыс. На аснове агульнай базавай адукацыі прымуць амаль 23,4 тыс. чалавек, на аснове агульнай сярэдняй адукацыі — амаль 4,4 тыс., спецыяльнай адукацыі — 414 чалавек. На вячэрнюю форму атрымання адукацыі прымуць каля 700 чалавек, на завочную — 185 чалавек, на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі — каля 5,4 тыс.

