🔴Тысячы чалавек прынялі ўдзел у мітынгу-рэквіеме ў Брэсцкай крэпасці — 22 июня 2026 г. в 07:39:43.114
🔴Тысячы чалавек прынялі ўдзел у мітынгу-рэквіеме ў Брэсцкай крэпасці 22 чэрвеня — Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа... Кожны трэці жыхар Беларусі згарэў у бязлітасным полымі вайны. Не было сям’і, куды б не прыйшло гора страшнай страты. Сімвалы нацысцкага тэрору адклікаюцца горкім болем у сэрцах мільёнаў мірных людзей. Разлічваючы тады, у 1941 годзе, на лёгкую перамогу, вораг пралічыўся. З першых хвілін вайны на ўсіх франтах завязалася жорсткая барацьба. Гераічныя 32 дні, змагаючыся ў поўным акружэнні, да апошняга біўся бессмяротны гарнізон Брэсцкай крэпасці. Менавіта таму людзі лічаць сваім абавязкам прыйсці ноччу 22 чэрвеня сюды, каб ушанаваць памяць герояў і ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, кожнага, хто зрабіў уклад у Перамогу. І карэспандэнты «Звязды» — не выключэнне.

