🎼Гімн «Славянскага базару» прагучыць — 29 июня 2026 г. в 08:47:39.356
🎼Гімн «Славянскага базару» прагучыць на 35-м фестывалі мастацтваў у новай аранжыроўцы У Доме Радыё адбылася творчая сустрэча з народным артыстам Беларусі вядомым кампазітарам Леанідам Захлеўным. У цэнтры ўвагі ўдзельнікаў сустрэчы аказалася гісторыя стварэння і новае жыццё легендарнага твора «Усе кветкі ліпеня», які ўжо на працягу 35 гадоў з’яўляецца нязменным гімнам Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Аўтар прызнаўся, што песня, без якой сёння немагчыма ўявіць галоўны музычны фестываль лета, стваралася на адным дыханні. «Я заўсёды пішу песні ў адзіным парыве. Калі песня не вылятае з душы кампазітара і выканаўцаў, яна нічога не азначае. Трэба, каб твор трапляў у сэрцы слухачоў», — адзначыў Леанід Захлеўны.

