📋 Другая тэма размовы - прапановы па ўзбуйненні Дрыбінскага раёна за кошт уключэння ў ... — 7 июля 2026 г. в 09:06:05.232
📋 Другая тэма размовы - прапановы па ўзбуйненні Дрыбінскага раёна за кошт уключэння ў яго склад земляў сельгасарганізацый суседніх раёнаў. У Прэзідэнта наконт гэтага шэраг пытанняў: ❓ Што на гэты конт думаюць у Магілёўскім, Горацкім, Чавускім і Шклоўскім раёнах. 💬 «Я кіраўніку Адміністрацыі даручаў – зрабіце карту вялікую, каб усе бачылі, што сабой уяўляе і будзе ўяўляць гэты раён. Меркаванне людзей вельмі важнае, але пасля таго, як мы ім раскажам, што мы хочам». ❓Ці прапрацаваны магчымыя наступствы і далейшыя дзеянні. 💬«Колькі гэта будзе каштаваць для бюджэту і грамадзян, калі будзе каштаваць? Я меркаваў, што гэта не будзе нічога каштаваць. Але калі трэба падтрымаць нейкія гаспадаркі - падтрымаем». ❓Самае галоўнае. Ці будзе станоўчы сацыяльны і эканамічны эфект. 💬«Калі быць Дрыбінскаму раёну, то трэба падумаць, якім ён павінен быць. Ён павінен адпавядаць сярэднім памерам раёнаў нашай краіны. З гэтага зыходзілі».

