📑 Трэцяе пытанне - аб'яднанне Міністэрства і Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і р... — 11 августа 2026 г. в 08:49:46.100
📑 Трэцяе пытанне - аб'яднанне Міністэрства і Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету. 📣 Прэзідэнт: «У няпростай сферы аховы прыроды і кантролю за прыродакарыстаннем гэтыя структуры працуюць зладжана і быццам бы паспяхова: выяўляюць злачынныя схемы, прадухіляюць рознага кшталту парушэнні. Напрыклад, браканьерства ў нас зведзена да мінімуму. Але вось, маё ўражанне, акрамя браканьерства, сістэма нічым так і не займаецца. А гэта ахова нашай прыроды ў тым лiку. І тут трэба ўпісвацца на ўсю катушку, бо гэта сапраўды наш здабытак. У цэнтры вялізнай цывілізацыі, не толькі цэнтры Еўропы, але еўразійскага кантынента - самы чысты куток планеты». Тут трэба адпаведнай інспекцыі не толькі з браканьерамі змагацца, але і з тымі, хто прывык гадзіць. Тут недапрацоўвае і Міністэрства прыродных рэсурсаў, і інспекцыя. Таму не трэба казаць, што мы бога за бараду ўхапілі. Праблем мноства, якія трэба вырашаць. Ідзіце ў лес, асабліва вакол Мінска, і паглядзіце, што робіцца. У няпростай сферы аховы прыроды і кантролю за прыродакарыстаннем гэтыя структуры павінны дадаць.

