📑 Другая тэма -выплата дапамог па доглядзе за дзецьмі. — 11 августа 2026 г. в 08:49:36.542
📑 Другая тэма -выплата дапамог па доглядзе за дзецьмі. 📣 Лукашэнка: Каб мы не зніклі як нацыя і было каму працаваць, не клікалі сюды людзей, усё проста, як двойчы два: двое бацькоў - двое дзетак. Гэта база, як гаворыць моладзь. А лепш - трое і больш. Таму на дзяржаўным узроўні трэба знайсці дзейсную формулу. Якая, па-першае, ажывіць дэмаграфічныя працэсы, па-другое, стане матывацыяй да ўсвядомленага мацярынства і бацькоўства. Зробіць іх модным трэндам. Тады мы захаваем і прымножым сваё насельніцтва. Для вырашэння дэмаграфічных задач урад прапануе кардынальна перагледзець меры дзяржаўнай падтрымкі сем'яў з дзецьмі. Але перш, чым прыйсці да кансэнсусу, трэба адказаць на наступныя пытанні: ❓Ці ёсць гарантыя, што пашырэнне фінансавых стымулаў сапраўды надасць імпульс нараджальнасці. ❓Што паказвае сусветны досвед. ❓Ці дасць магутная дзяржпадтрымка эфект на доўгатэрміновую перспектыву (ад 5 гадоў і больш). ❓Як гэта адаб'ецца на бюджэце і эканоміцы краіны.

