📑 Першае пытанне - змяненне схемы фінансавання пастаўкі мінеральных угнаенняў у сельга... — 11 августа 2026 г. в 08:49:28.578
📑 Першае пытанне - змяненне схемы фінансавання пастаўкі мінеральных угнаенняў у сельгасарганізацыі. 📣 Прэзідэнт: «На будучы год прапануецца павялічыць закуп угнаенняў яшчэ на 18 працэнтаў для забеспячэння намечанага росту сельгасвытворчасці, гэта зразумела. Такім чынам, спатрэбіцца яшчэ больш грашовых сродкаў (усяго каля 3 мільярдаў рублёў), а таксама наяўнасць рэальных крыніц фінансавання. Каб зрабіць таннейшымі мінеральныя ўгнаенні для аграрыяў і забяспечыць выбарку квот, урад выпрацаваў новыя падыходы». Я папрасіў бы на канкрэтных разліках аргументавана паказаць, як новая схема адаб'ецца на фактычным кошце ўгнаенняў для вяскоўцаў. Перакладаючы на бюджэт частку іх выдаткаў, ці можам гарантаваць, што гэты новы падыход забяспечыць поўную выбарку квот? Нас што выбарка квот хвалюе? Нас хвалюе тое, што мы плацім грошы, і якая будзе эфектыўнасць ад гэтых грошай. І яшчэ. Ці выключыць навацыя практыку пазапланавых зваротаў да Прэзідэнта па дадатковыя рэсурсы (як літаральна тыдзень таму)? Самае галоўнае, ці будзе гэта матываваць умоўнага дырэктара круціцца, каб працаваць больш эфектыўна, калі мы ўсім светам вырашаем яго праблемы?

